Тыдзень роднай мовы
У нашай школе с 27 студзеня па 1 лютага адбыўся тыдзень роднай мовы. Мы ўдзельнічалі ў розных мерапрыемствах. Адным з такіх было мерапрыемства, прысвечанае вуснай народнай творчасці. Назва яго "Скарбонкі народнай мудрасці". Удзел прымалі дзве каманды. Мы адказвалі на пытанні, загадвалі загадкі, інсцэніравалі прыкметы і казку "Каза-манюка" і "Легкі хлеб". Нам вельмі спадабалася. А ў якасці прыза былі добрыя адзнакі па беларускай літаратуры.