Удзел каманды СШ № 21 (8 “Б” клас) у інтэллектуальным турніры «Слова роднае - вечнасці след»

Дата: 22 февраля 2018 в 22:12
252 просмотра

Дэманстравалі свае веды роднага краю ў турніры «Слова роднае - вечнасці след»

Удзел каманды СШ № 21 (8 “Б” клас) у інтэллектуальным турніры «Слова роднае - вечнасці след»

21 лютага ў  свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які быў абвешчаны  18 гадоў таму UNESCO. З гэтай нагоды 17 лютага ў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска»  на базе клуба па месцы жыхарства «Лотас» прайшоў інтэллектуальны турнір «Слова роднае - вечнасці след», які арганізавала і правяла загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці Цэнтра творчасці Людміла Крылова.

Каманды вучняў «Валошкі» (клуб «Равеснік»), «Натхненне» (вакальная студия «NEXT»), «Патрыёт» (ваенна-спартыўны клуб «Патрыёт»), «Зорачкі» (клуб «Лотас»), «Крынічка» (клуб «Юнацтва»), «Сонейка» (клуб «Авиатор»), «Песенька» (ДУА «Гімназія №3»),  «Сябры» (ДУА «СШ № 9»), «Моладзь 21  стагоддзя» (ДУА «СШ №21»), «Весялінкі» (клуб «Спутнік») дэманстравалі свае эрудыцыю і веды беларускай мовы, роднай літаратуры, культуры  і гісторыі Беларусі.

Заданні былі не з легкіх, але школьнікі паказалі нядрэнныя веды розных колаў дзейнасці Беларусі. Яны не толькі адказвалі на пытанні, але і развучылі пад кіраўніцтвам Юліі Літвінавай і Людмілы Крыловай беларускі народны танец  «Месяц». Юныя цымбалісты пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы ігралі ўрыўкі з беларускіх добра ўсім вядомых музычных твораў, а каманды, ў сваю чаргу, павінны былі назваць гэты  твор. Бадзерасць удзельнікам гульні надала – і сваімі аўтарскімі, і добра вядомымі - беларускімі песнямі кіраўнік вакальнай студыі «NEXT» Елісавета Іларыёнава.

https://bobr.by/news/education/148785.html

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.